«Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!»: у Віцебску агітуюць паркавацца па правілах (фота)

19 мая 2017 14:04  |  Грамадства

«Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!»: у Віцебску агітуюць паркавацца па правілах (фота)

Віцебскія сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў
межах чарговай ініцыятывы “Віцебск-горад наш” распачалі кампанію за правільную
паркоўку ў горадзе. Улёткі «Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!» размяшчаюцца
пад дворнікамі машын, прыпаркаваных на газонах.

“Віцебск мае ўдвая менш нормы зялёнай зоны. Больш за 345
тысяч жыхароў абласнога цэнтру дыхаюць паветрам, насычаным выхлапнымі газамі. А
ўласнікаў машын у Віцебску шмат. Кожны двор застаўлены тымі канямі вельмі
шчыльна, раз’ехацца ўранні цяжка, каб каго не “пацалаваць”. А калі ў доме яшчэ
месцяцца якія крамы ці службы, то і ўдзень, і ўначы становішча аднолькавае”, –
адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Пачалася парковачная кампанія са збору
подпісаў за пашырэнне паркоўкі
каля абласнога кардыялагічнага цэнтра, што
на праспекце Люднікава, дзе паркоўкі ў класічным яе разуменні ўвогуле няма.

“Хто дзе ўціснуўся, там і прытуліў сваю машыну. Пасля
заўвагі адганяюць куды, няёмка пасмяхаюцца, а хто кідае праз плячо: “А куды я
вам яе пастаўлю?” альбо нешта выразна крэпкае кшталту “А пайшлі вы!”. Ці што
зменіцца ў адміністрацыі кардыялагічнага цэнтра ў стаўленні да наведвальнікаў,
у іх кіраўніцтва з гарвыканкама, якія абяцалі яшчэ ў 2005 годзе выправіць
становішча з паркоўкай? Ці ўцямяць абыякавыя кіроўцы, што, паркуючы машыну на
газоне, наносяць шкоду гораду? Мы пастараемся, каб і адно, і другое дайшло і да
кіраўніцтва, і да ўладальнікаў машын”, – падкрэсліла яна.

Болей навін