У Гомелі Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова сустрэліся з удзельнікам мітынгу 1 траўня (фота, відэа)

20 мая 2017 12:52  |  Галоўныя навіны

У Гомелі Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова сустрэліся з удзельнікам мітынгу 1 траўня (фота, відэа)

У Гомелі па
просьбе людзей, якія ўдзельнічалі ў мітынгу 1 траўня, адбылася сустрэчы з сустаршынёй
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім старшынёй
Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгай Кавальковай.

“Гэта людзі, якія
ніколі не былі раней на дэманстрацыях і ў палітычных партыях. Мы абяцалі ім
прыехаць, каб пагутараць у спакойнай абстаноўцы, бо 1 траўня міліцыянты
перашкаджалі гэта рабіць. З 20 чалавек, якія пакінулі свае кантакты, 15 прыйшлі
на сустрэч, некаторыя проста не здолелі прыйсці. Мы размаўлялі пра БХД, пра
ХДР, пра нашу працу. Па выніках сустрэчы палова прысутных адразу пагадзілася
далучыцца да дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў. Гэта сустрэча сведчыць пра тое,
што ў Беларусі існуе велізарны патэнцыял для пашырэння палітычных партый і
грамадскіх арганізацый”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

“Беларускія ўлады
не дарма рабілі ўсё магчымае, каб палітыкі з Менску не даехалі ў рэгіёны. Нас
спынялі на трасе, кідалі на суткі, каб не адбылося такіх кантактаў з людзьмі.
Мітынг 1 траўня быў нешматлікі, але з тых, хто пакінуў свае кантакты, амаль усе
прыйшлі на сустрэчу і правялі гатоўнасць надалей супрацоўнічаць з палітычнай
партыяй. Калі б улады не заміналі працаваць дэмакратычным партыям, то ўжо б
нават па выніку гэтых мітынгаў, колькасць дэмакратычнай апазіцыі павялічылася б
у дзясяткі разоў. Мы будзем працягваць працу, бо новыя людзі ў дэмакратычных
сілах, гэта новая надзея для Беларусі”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін