Суд над гарадзенскімі актывістамі за фота з нацыянальным сцягам перанеслі

25.05.2017, 11:17  |  Галоўныя навіны, Палітыка

 

Судовае паседжанне над гарадзенскімі актывістамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Сяргеем і Вольгай Верамеенкамі за іх фота з бел-чырвона-белым сцягам перанеслі на 30 траўня на 09:00.

"Мы заявілі хадайніцтва аб прыцягненні дадатковых сведак, бо сведка-міліцыянт не можа адказаць на ні адно пытанне. Кажа, што сфатаграфаліся з бел-чырвона-белым сцягам і таму вінаватыя, пры тым, што сцяг не забаронены”, - адзначыў Сяргей Верамеенка.

Нагадаем, што за фота з бел-чырвона-белым сцягам у знак салідарнасці з арыштаваным на 15 сутак прадстаўніком АГП Васілём Паляковым актывістаў вінавацяць у несанкцыянаваным пікеце.

Навіны па тэме