Віцебскім чыноўнікам перадалі подпісы за паркоўку ля кардыялагічнага Цэнтра

30.05.2017, 16:33  |  Навіны » Палітыка

Віцебскім чыноўнікам перадалі подпісы за паркоўку ля кардыялагічнага Цэнтра

 

Сябры ініцыятывы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі "Віцебск - горад наш" за пашырэнне паркоўкі каля абласнога кардыялагічнага Цэнтра на чале з кіраўніком яе Марынай Клімавай перадалі сабраныя 174 подпісы ў Віцебскі гарвыканкам, гарсавет, галоўурачу Цэнтра.

Адначасова яны запісаліся на прыёмы да чыноўнікаў, якія адбудуцца 7 і 13 чэрвеня.

Пакуль чакаецца адказ, спыняцца ініцыятыва не будзе: сваю працу пачне на Новааршанскай шашы за яе асвятленне, добраўпарадкаванне парку 1000-годдзя. Аб выніках падпісантам будзе паведамлена праз тэлефанаванне ды СМІ.

Навіны па тэме