Пакупнікі рынка "Паўднёвы" ў Гродне звярнуліся да актывістаў БХД па дапамогу

05.06.2017, 09:08  |  Навіны » Грамадства

Пакупнікі рынка "Паўднёвы" ў Гродне звярнуліся да актывістаў БХД па дапамогу

 

Пакупнікі рынка "Паўднёвы" ў Гродне звярнуліся да актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з прапановай рашэння іх праблемы, бо ўжо ведаюць мясцовых актывістаў БХД і асабіста кіраўніка БХД Гарадзеншчыны Міколу Баўсюка за былыя праведзеныя кампаніі.

 

Прычына звароту – закрыццё крамы фермы Гродзенскага раёна "Агародніна", чые прадукты маюць высокую якасць.

Падчас збору подпісаў, арганізаваных Міколай Баўсюком, людзі падтрымалі ініцыятыву, пакінуўшы каля 50 подпісаў толькі за паўтары гадзіны.

Навіны па тэме