Сябры БХД перадалі дэпутату калектыўныя звароты

05.06.2017, 14:27  |  Навіны » Палітыка

 

5 чэрвеня сябры ініцыятывы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі "Віцебск - горад наш" перадалі 2 камплекты подпісаў пад калектыўнымі зваротамі: за асвятленне Новааршанскай шашы і асфальтаванню дарожак у Парку Тысячагоддзя і да яго з мікрараёна вуліцы Броўкі, а таксама за падаўжэнне маршруту аўтобусаў №№22, 18.

Подпісы былі перададзеныя ў прыёмную дэпутата Сяргея Занько, бо ён значыўся ў адрасатах зваротаў, а праблемы тычацца менавіта яго акругі - Віцебскай-Чкалаўскай №18.

"Ці ў стане спадар Занько вырашыць хаця б гэтыя праблемы? Прагледзеўшы афіцыйную старонку дэпутата ў інтэрнэце, цяжка сказаць... 8,5 месяцаў ён займае крэсла ў Авальнай залі. За гэты час правёў 5 сустрэч з грамадзянамі, прымаў удзел у розных паседжаннях, пачынаючы з паседжання Першамайскай адміністрацыі Віцебска, гарвыканкаму ды аблвыканкаму, і прысутнасьці на рознага кшталту ўрачыстасьцях ад адкрыцця крамы "Віцебскія прадукты" да абнаўлення Дошкі гонару - ад 7 да аднаго мерапрыемства ў месяц. Нават сустрэўся з цэлым намеснікам міністра аховы здароўя. А вось інфармацыі наконт таго, што дэпутат Занько вырашыў якую праблему жыхароў сваёй акругі, не знайшлося. Але спадзяемся, што прызначаную пасаду дэпутата Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання, неяк апраўдае. Бо подпісы яшчэ будуць перададзеныя і вышэй. Намі яму ў дапамогу”, - адзначыла кіраўнік кампаніі Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме