Праграма Хрысціянска-Дэмакратычный Злучнасці: 1920

08.06.2017, 09:10  |  Навіны » Грамадства

Праграма Хрысціянска-Дэмакратычный Злучнасці: 1920

 

Праграма ХДЗБ складалася з шасці раздзелаў: 

1.Агульныя прынцыпы. 2. Хрысціянская дэмакратыя і рэлігія. 3. Сям’я і школа. 4. Уласнасць. 5. Праца. 6. Народ і гаспадарства.

Працытуем найважнейшыя пункты Праграмы ХДЗБ:

-Хрысьціянская Дэмокрацыя ёсьць грамадзянская сувязь, што хоча завесьці лад на сьвеце на аснове хрысьціянскай дэмократычнай справядлівасьці, роўнасьці, міласьці і свабоды.

-Каб культ рэлігійны можна было спраўляць свабодна.

-Каб право не гвалціло перакананьняў рэлігійных і абычаяў сям’і каталіцкай.

-Увясьці паўсюднае пачатковае навучаньне ў роднай мове, не ўстанаўляючы абавязку вучыцца ў школах урадавых.

-Зраўняць школы прыватные хрысьціянскіе са школамі урадовымі ў правах і дапамогах грашавых.

-Хрысьціянская Дэмакратыя прызнае, што прыватная уласнасьць ёсьць падставай цывілізацыйнага поступу грамадзянства… Уласнасьць прыватная, даючы не толькі правы, але і накладаючы абавязкі грамадзянскія, памагае да вырабленьня ў людзях ініцыятывы і самадзельнасьці.

-Каб была падзелена казённая зямля паміж безьзямельнымі і малазямельнымі з мэтай стварэньня малой уласнасьці.

-Каб работнік меў запамогу тады. Калі ня мае працы, або ня можа працаваць па хваробе і старасьці.

-Каб праведзено вольнасьць слова, друку і сувязей, але з тым, каб кожны адказваў перад судом за шкадлівую для грамадзянства ці каго-небудзь работу, агітацыю – а такжа прэсу.

-Каб усе, каторыя знаходзяцца на службе публічнай, адказвалі перад судом.

-Увядзеньне самаўраду гміннага і правінцыяльнага.

-Што датычыць Айчыны сваёй - Беларусі – ХДЗ жадае, каб яна была цэлай, непадзельнай і вольнай.

З кнігі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917 - 2017"

Працяг будзе

Навіны па тэме