Праграма БХД. Самакіраванне (працяг)

09.06.2017, 09:31  |  Навіны » Палітыка

 

Праграма БХД. Самакіраванне (працяг)

 

5.4.3 Муніцыпальная/валасная Рада, надзеленая заканадаўчай ініцыятывай, кантралюе дзейнасць адміністрацыі, кіраўніка мясцовага выканаўчага органа, ўводзіць мясцовыя падаткі і зборы, зацвярджае бюджэт і выконвае іншыя задачы мясцовага значэння. Рашэнні муніцыпальнай Рады па пытаннях, якія знаходзяцца ў яе выключнай кампетэнцыі, не падлягаюць адмысловаму кантролю з боку дзяржавы. Аднак гэтыя рашэнні могуць быць разгледжаны адміністрацыйным судом у парадку абскарджання іх жыхарамі муніцыпалітэта/воласці.

5.4.4. Выканаўчым органам у муніцыпалітэце/воласці з’яўляецца Управа, у склад якой ўваходзіць Стараста ў воласці або Бургамістр (Кашталян) у горадзе, якія абіраюцца на прамых выбарах жыхарамі мясцовага самакіравання і выконваюць ролю старшыні праўлення. Іх намеснікі і астатнія чальцы праўлення абіраюцца муніцыпальнай/валасной Радай або з ліку дэпутатаў, або шляхам прызначэння чыноўнікаў, і дзейнічаюць у межах паўнамоцтваў, якія прадастаўлены Радай паводле Статуту муніцыпалітэта/воласці. Праўленне выконвае пастановы муніцыпальнай/валасной Рады і прадпісаныя заканадаўствам задачы муніцыпалітэта/воласці. Пры выкананні асабістых задач самакіравання праўленне падпарадкоўваецца выключна муніцыпальнай/валасной Радзе.

5.4.5. Кампетэнцыя ўлад муніцыпалітэтаў і валасцей павінна ў асноўным канцэнтравацца на выкананні такіх задач мясцовага характару, як дашкольная, пачатковая, сярэдняя і пазашкольная адукацыя; тэхнічная і сярэдняя спецыяльная адукацыя; абслугоўванне маламаёмасных і састарэлых жыхароў; жыллёвае будаўніцтва; гандлёвае і бытавое абслугоўванне ў сельскай мясцовасці; водазабеспячэнне і каналізацыя; збор і вываз бытавых адыходаў; асвятленне вуліц; грамадскі транспарт; добраўпарадкаванне вуліц гарадоў і эксплуатацыя дарог мясцовага значэння; электра- газазабеспячэнне і ацяпленне; грамадская бяспека; пажарная служба; мясцовая гаспадарка і эканамічнае развіццё; паслугі і аб’екты ў сферы культуры, спорту, турызму і вольнага часу.

З Праграмы БХД "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Навіны па тэме