Падтрымайце з’яўленне скверу Вайніловіча ў Менску!

14.06.2017, 08:49  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Падтрымайце з’яўленне скверу Вайніловіча ў Менску!

 

Паводле нашай інфармацыі, на наступным тыдні камісія Менгарвыканкаму будзе прымаць рашэнне адносна перайменавання сквера каля Чырвонага касцёла ў гонар яго заснавальніка, палітыка і грамадскага дзеяча Эдварда Вайніловіча.

"Паводле абазнаных людзей, сітуацыя 50/50."Папрацавалі" камуністы ўсіх масцей.Тэрмінова патрэбныя заявы грамадзянаў за перайменаванне”, - адзначыў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Падаем прыкладны тэкст звароту:

У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
220030, пр. Незалежнасці, 8
Грамадзяніна (грамадзянкі)
Які (якая) пражывае па адрасе

ЗАЯВА

Прашу Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт надаць скверу ў межах комплексу будынкаў касцёла святых Сымона і Алены, дамоў №17 і 19 па вул. Савецкай і №4 па вул. Свярдлова імя выбітнага беларускага дзеяча, фундатара касцёла святых Сымона і Алены Эдварда Вайніловіча.

Эдвард Вайніловіч – чалавек, які ў цяжкія часы напрыканцы ХІХ – напачатку ХХ стагоддзя зрабіў вельмі шмат для дабрабыту і духоўнага развіцця жыхароў Мінска і агулам усіх беларусаў. Гістарычная справядлівасць патрабуе, каб імя Эдварда Вайніловіча было ўшанавана ў Мінску.

Дата

Подпіс

Навіны па тэме