Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)

15.06.2017, 10:46  |  Навіны » Грамадства

Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)

 

14 чэрвеня ініцыятыўная група Сеньёрскай арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Магілёва наведала дзіцячы гарадскі прытулак у рамках сацыяльнай кампаніі "Добрая вясёлка”.

Дзецям былі ўручаны мяккія цацкі, кнігі, салодкія гасцінцы і лагічныя гульні. «Больш за ўсіх радаваліся падарункам самыя маленькія насельнікі прытулку, якія знаёміліся з сеньёрамі, з радасцю прымалі падарункі і пыталіся, калі мы іх наведаем яшчэ», - адзначыла лідар Сеньёрскай арганізацыі Магілёва Святлана Шавела.

16 чэрвеня адбудзецца сустрэча Сеньёрскай арганізацыі БХД Магілёва, прысвечаная падвядзенню вынікаў кампаніі "Добрая вясёлка".

«Запрашаем усіх удзельнікаў і новых сябраў, якія жадаюць далучыцца да нашай арганізацыі. Наперадзе Вас чакаюць новыя праекты, цікавыя мерапрыемствы, круглыя ​​сталы, майстар-класы і займальныя паходы. Прыходзьце. Мы чакаем Вас! Кантактныя тэлефоны +375298118825, +37529331822», - заклікала Святлана Шавела.

 

Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)
Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)
Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)

Навіны па тэме