Пасля звароту актывістаў БХД на Новааршанскай шашы ў Віцебску аднавілі разметку (фота)

20.06.2017, 12:19  |  Навіны » Грамадства

Пасля звароту актывістаў БХД на Новааршанскай шашы ў Віцебску аднавілі разметку (фота)

Упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі УУС Віцебскага аблвыканкама вельмі хутка адрэагавала на калектыўны зварот ад кампаніі "Віцебск - горад наш" наконт Новааршанскай шашы, дзе адной з праблем стала амаль сцёртая разметка пераходаў. А іх на працягу шашы - тры. Два перыферыйныя, а вось сярэдні вельмі важны, бо вядзе з мікрараёна вуліцы Броўкі ў Парк Тысячагоддзя і далей да праспекта Перамогі.

"Засталося навесці парадак у самім Парку ды заасфальтаваць дарожкі, што запланавана горадам на гэты год”, - адзначыла кіраўнік кампаніі, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Нагадаем, што за вырашэнне вышэйназваных праблем актывісты БХД ініцыятывы "Віцебск-горад наш" сабралі каля сотні подпісаў на пераходзе проста ў мінакоў. "Дзякуем і Віцебскай ДАІ, і дэпутату Сяргею Занько, які далучыўся да вырашэння праблемы”, - заявіла Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме