Гарадзенскім уладам перадалі калектыўны зварот жыхароў мікрараёна Альшанка

21.06.2017, 15:26  |  Навіны » Грамадства

Гарадзенскім уладам перадалі калектыўны зварот жыхароў мікрараёна Альшанка

 

20 чэрвеня быў пададзены калектыўны зварот жыхароў дамоў 42, 42а і 42б па вуліцы Францішка Багушэвіча ў мікрараёне "Альшанка" ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Гродна.

У дакуменце месцічы звярталі ўвагу на патрэбу ў мікрараёне будаўніцтва школы, паліклінікі з поўным лікам урачоў-спецыялістаў, павышэння бяспекі бліжэйшага пешаходнага пераходу, увядзенне забароны продажу алкаголю ў гандлёвых кропках ля навучальных устаноў, у прыватнасці ля школы №39, павелічэнне і ўдасканаленне маршрутаў грамадскага транспарту, інфармаванне жыхароў мікрараёна мясцовымі ўладамі аб планах будучага сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця, увядзення патрулявання паміж 18:00 і 23:00.

У размове з чыноўнікам, які рэгістраваў зварот грамадзян, стала вядома, што мясцовымі ўладамі будзе праводзіцца выезд на месца з мэтаю высвятлення абставін.

"Гэта вельмі добра, бо гродзенскі гарвыканкам праводзіць з 12 чэрвеня па 6 ліпеня грамадскае абмеркаванне аб зменах у праекце будаўніцтва мікрараёна, прымае электронныя і пісьмовыя звароты. Аднак большасць жыхароў Альшанкі пра гэта не ведае, бо занята да вечары працаю ці выязджае па-за горад. Таму месцічы маюць вялікія спадзяванні ад размовы з уладамі. А пытанняў да ўладаў шмат!” – адзначыў актывіст Сацыяльна-хрысціянскага руху Яўген Дудкін.

Ён таксама адзначыў, што некаторыя жыхары ўзгадалі неабходнасць дадатковых гандлёвых кропак пакрокавай адлегласці, стварэнне зялёных зон і парка ў гонар дзеячоў культуры Беларусі, у гонар якіх названы вуліцы мікрараёна: Францішка Багушэвіча, Напалеона Орды, Уладзіміра Караткевіча, Міхала Агінскага.

Навіны па тэме