Таццяна Севярынец: алкагалізм павінен стаць клопатам кожнага неабыякавага грамадзяніна Беларусі (фота)

04.07.2017, 09:21  |  Навіны » Грамадства

Таццяна Севярынец: алкагалізм павінен стаць клопатам кожнага неабыякавага грамадзяніна Беларусі (фота)

На паседжанні Клуба жаночага лідарства Віцебшчыны пад кіраўніцтвам каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяны Севярынец разглядалася праблема алкагалізму.

З дапамогай эксперта-псіхолага Таццяны Трафімавай удзельнікі прыйшлі да сумнай высновы, што менавіта палітыка дзяржавы спрыяе распаўсюду і ўмацаванню гэтай хваробы ў Беларусі: стабільна развальваецца эканоміка, высокі ўзровень беспрацоўя, фармальны падыход да праблем сям'і, нізкая грамадская актыўнасць насельніцтва.

"Кожны можа і павінен паспрыяць таму, каб выправіць становішча. Пачаць з сябе і з тых, хто побач. Не адварочвацца ад праблемы, а ісці ёй насустрач, рабіць тое, што магчыма: змены ў гандлі алкагольнымі напоямі, павышэнне якасці прадукцыі, прафілактычная работа, заканадаўчая база- усё гэта павінна стаць клопатам кожнага неабыякавага грамадзяніна Беларусі”, - упэўненая Таццяна Севярынца.

Навіны па тэме