Правацэнтрысты супраць удзелу грамадзян Беларусі ў ваенных канфліктах!

06.07.2017, 18:43  |  Навіны » Палітыка

 

Напярэдадні Расія, паводле інфармацыі кіраўніка дэлегацыі РФ на перамовах па Сірыі ў Астане Аляксандра Лаўрэнцьева, звярнулася да краін СНД з пытаннем аб магчымасці накіравання кантынгенту ў Сірыю для сумеснага маніторынгу ў зонах дээскалацыі. Гэта значыць, што такі зварот скіраваны і афіцыйнаму Менску.

У сувязі з гэтым правацэнтрысцкая кааліцыя звяртае ўвагу, што заканадаўства Беларусі забараняе адпраўку беларускіх вайскоўцаў для ўдзелу ў ваенных канфліктах за межамі краіны. Мы прапануем беларускім уладам вельмі ясна і адназначна выказацца па гэтым пытанні на аснове нормаў Канстытуцыі. Мы заклікаем грамадскасць і грамадзян выказвацца супраць спробаў уцягнуць Беларусь у ваенныя канфлікты і супраць перспектывы атрымліваць цынкавыя труны беларускіх грамадзян.

UCPB.ORG

Навіны па тэме