Міжнародная дзейнасць БХД у 1923-1935 гады

20 ліпеня 2017 11:33  |  Грамадства

 

Міжнародная дзейнасць БХД у 1923-1935 гады

 

Замежная актыўнасць БХД часоў росквіту характарызуецца выразнай асаблівасцю: хадэкі ня столькі прасоўвалі дыпламатычнымі высілкамі партыйныя інтарэсы, колькі адстойвалі інтарэсы уцісканага і падзеленага беларускага народа. Гэтага вымагала адказнасць галоўнай незалежніцкай партыі ў 1920-30-х.

 

Пачынаючы ад заснавання, своеасаблівым міжнародным сакратаром БХД быў ксёндз Уладзіслаў Талочка. Ён складаў мемарандумы, лісты, выязджаў на канферэнцыі, вёў перапіску.

Паколькі БХД пачыналі ксяндзы, спярша ключавым адрасатам лістоў БХД быў Ватыкан: так удавалася забяспечваць месца беларускай мовы ў Касцёле, абараняць пераследваных і ўплываць на палітыку урадаў каталіцкіх суседзяў-дзяржаваў – найперш Польшчы і Літвы – у дачыненні да беларусаў.

 

Затым, праз часопіс “Natio” і дзейнасць у далейшых краінах хадэкі спрабавалі ставіць беларускае пытанне на парадак дня еўрапейскай і сусветнай палітыкі. Гэтак у Празе дзейнічаў Адольф Клімовіч, У ЗША – прафэсар Ян Тарасевіч, Янка Чарапук, у Літве Вацлаў Ластоўскі, які меў дакуманты ад Адама Станкевіча. Дыпламаты Францыі, Нямеччыны, Ангельшчыны атрымоўвалі рэгулярную інфармацыю пра стан беларускіх справаў ў вялікай ступені дзякуючы БХД і Беларускаму Нацыянальнаму камітэту.

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917 – 2017”

 

Працяг будзе

Болей навін