Рукі прэч ад незалежных прафсаюзаў! Свабоду палітвязням!

04 жніўня 2017 12:22  |  Галоўныя навіны

 

Рукі прэч ад незалежных прафсаюзаў! Свабоду палітвязням!

 

2 жніўня 2017 года
ў Менску былі дапытаныя лідэры незалежных прафсаюзаў Беларусі Генадзь Фядыніч і
Аляксандр Ярашук, а таксама супрацоўнікі незалежных прафсаюзаў. Міліцыя правяла
ператрус на офісах прафсаюзаў у Менску і Салігорску, а Камітэт дзяржкантролю
распачаў супраць кіраўніцтва незалежных прафсаюзаў крымінальную справу быццам
бы за “нявыплату падаткаў”.

 

Мы, прадстаўнікі
дэмакратычных палітычных партыяў і рухаў, грамадскіх і правабарончых арганізацыяў,
прафсаюзаў Беларусі, лічым рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў і крымінальны пераслед іх лідэраў актамі
беззаконня, запалохвання і гвалту.

 

Мы упэўненыя, што
гэтыя рэпрэсіі – помста рэжыму Лукашэнкі за актыўны ўдзел кіраўнікоў і сябраў
незалежных прафсаюзаў у вясновых акцыях
пратэсту. Дыктатура баіцца масавых выступленняў увосені і зачышчае палітычнае
поле. Так званая “крымінальная справа” – усяго толькі прыкрыццё для расправы.

Мы лічым гэтую
справу палітычна матываванай. Мы патрабуем вызвалення старшыні Менскай
гарадской арганізацыі Незалежнага прафсаюза РЭП Ігара Комліка і спынення
крымінальнай справы супраць незалежных прафсаюзаў.

Мы звяртаемся да
беларусаў з заклікам падтрымаць кампанію салідарнасці з незалежнымі прафсаюзамі.

Мы заклікаем
прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці неадкладна паставіць умовай дыялогу з
рэжымам Лукашэнкі вызваленне палітвязняў і поўнае спыненне палітычных рэпрэсій
у Беларусі.

 

Някляеў Уладзімер
Лябедзька Анатоль
Макаў Алесь
Бандарэнка Андрэй
Садоўская Кацярына
Завадскі Васіль
Дабратвор Ілля
Губарэвіч Юрый
Янукевіч Аляксей
Севярынец Павел
Рымашэўскі Віталь
Садоўскі Дзяніс
Шапуцька Ганна
Смірнова Галіна
Кучук Зміцер
Вештард Ірына

 

Болей навін