У галіне бяспекі БХД выступае за:

18 жніўня 2017 10:46  |  Палітыка

 

У галіне бяспекі БХД выступае за:

 

7.7.1. – прыняцце Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, у якой будуць адлюстраваны сучасныя выклікі і праблемы, прагнозы іх развіцця і меры рэагавання;

 

7.7.2. – фармаванне органаў нацыянальнай бяспекі ў складзе, Рады нацыянальнай бяспекі, Службы нацыянальнай варты, Службы бяспекі дзяржаўнай інфармацыі, Службы дзяржаўнай аховы;

7.7.3. – узмацненне інфармацыйнай і планава-аналітычнай дзейнасці ў органах нацыянальнай бяспекі дзеля прадухілення негатыўных для Беларусі з’яў, адэкватнага і своечасовага рэагавання на праблемы нацыянальнай бяспекі;

7.7.4. – арганізацыйную рэформу Міністрэрства ўнутраных спраў, усталяванне аптымальнай колькасці супрацоўнікаў на ўзроўні прыблізна 400 – 500 чалавек на 100000 насельніцтва;

7.7.5. – вызваленне праваахоўных органаў ад неўласцівых ім функцыяў і канцэнтрацыі на выкананні іх непасрэдных задач;

7.7.6. – ліквідацыю Ўнутраных войск як адзінкі ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў;

7.7.7. – усталяванне колькасці беларускай арміі на ўзроўні 50 тыс. чалавек;

7.7.8. – ліквідацыю ўсіх аспектаў тэрміновай службы, якія не тычацца прафесійнай падрыхтоўкі ваенных;

7.7.9. – права на альтэрнатыўную службу;

 

7.7.10. – стварэнне Беларускага Нацыянальнага Легіёну – элітнага касцяка беларускай арміі, які будзе фармавацца на прафесійнай аснове і грунтавацца на беларускім патрыятызме і нацыянальным духу.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін