У Лагойскім раёне сябры БХД ушанавалі памяць ахвяр таталітарызму (фота)

21.08.2017, 09:57  |  Навіны » Грамадства

У Лагойскім раёне сябры БХД ушанавалі памяць ахвяр таталітарызму (фота)

У Мінскай гарадской суполкі БХД стала традыцыяй клапаціцца пра месцы вечнага спачыну мірных жыхароў Беларусі – ахвяраў нацызму і сталінізму. Вось і зараз адбыўся выезд у вёску Харужанцы Лагойскага раёна.

Вясной 1943-га года падчас карнай аперацыі там было знішчана некалькі сем’яў, у іх ліку – гадавалыя дзеці. Месца гібелі, куды сагналі няшчасных, увекавечана гранітным абеліскам. Сіламі нашых актывістаў помнік падноўлены. Сама мясціна даглядаецца і абкошваецца дачнікамі, якія на дзедаўшчыне праводзяць летні адпачынак. Яны віталі ініцыятыву мінчукоў і дапамагалі ў працы.

Навіны па тэме