Праграма БХД. Судовая ўлада

24 жніўня 2017 10:31  |  Палітыка

Праграма БХД. Судовая ўлада

 

8.2.1. БХД лічыць неабходным зрабіць суд галоўным органам у сістэме праваахоўных органаў. Гэта патрабуе змены статуса суда, пераўтварэння яго ў самастойны і незалежны орган улады з удакладненнем яго прызначэння як арбітра ў спрэчках бакоў і як абаронцу правоў грамадзяніна. Суд павінен знаходзіцца па-за межамі ўплыву прыватных інтарэсаў і быць па-за палітычнай барацьбой. Спроба падкупіць суд або спроба суддзі вырашыць справу праз хабар будзе прыраўнаваная да цяжкага злачынства.

8.2.2. Судовая рэформа павінна карэнным чынам змяніць прававы статус суддзяў, замацаваць іх незалежнасць, забяспечыць незмяняльнасць і недатыкальнасць, прыстойнае матэрыяльна-бытавое і сацыяльнае становішча. Гарантыі судзейскай незалежнасці ад выканаўчай улады, мясцовых, палітычных і іншых уплываў забяспечваюцца праз новы парадак фармавання судзейскага корпуса.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

 

 

Болей навін