Праграма БХД. Гаспадарчыя суды

01.09.2017, 10:06  |  Навіны » Палітыка

Праграма БХД. Гаспадарчыя суды

 

8.5.1. Гаспадарчыя суды вырашаюць усе спрэчкі ў галіне эканамічных адносін паміж усімі ўдзельнікамі гаспадарчай дзейнасці ў незалежнасці ад форм уласнасці. У аснове юрысдыкцыі гэтых судоў знаходзіцца прынцып абароны правоў і законных інтарэсаў усіх суб’ектаў гаспадарання.

8.5.2. Вышэйшы Гаспадарчы Суд з’яўляецца вышэйшым органам судовай улады ў сферы эканамічных адносін. Ён ажыццяўляе кіраўніцтва і арганізуе працу ўсёй сістэмы гаспадарчых судоў.

 

8.5.3. БХД выступае за ўмацаванне самастойнасці і незалежнасці Вышэйшага Гаспадарчага Суда і ніжэйстаячых гаспадарчых судоў ад органаў дзяржаўнага кіравання і іншых удзельнікаў эканамічных адносін, што грунтуецца на павелічэнні ролі судовай улады ў краіне.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Навіны па тэме