Павел Севярынец выступіў на Асамблеі патрыятычных сілаў

28.08.2017, 10:17  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец выступіў на Асамблеі патрыятычных сілаў

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў на Асамблеі патрыятычных сілаў Беларусі, што прайшла 26 жніўня ў Менску. Асамблея была скліканая на ініцыятыву КХП-БНФ з нагоды вучэнняў "Захад-2017".

У сваім выступе Севярынец заклікаў прысутных да яднання і нагадаў, што кожнае пакаленне беларусаў сутыкалася з выклікамі і пагрозамі незалежнасці. "У беларускага народа ёсць толькі адзін верны Саюзнік - гэта Госпад Бог", - сказаў сустаршыня БХД.

 

На прапанову Паўла Севярынца ўдзельнікі Асамблеі прынялі адмысловую рэзалюцыю ў справе яднання беларускіх дэмакратычных сілаў.

 

Павел Севярынец выступіў на Асамблеі патрыятычных сілаў

 

Навіны па тэме