У Слоніме пачалі збор подпісаў за вызваленне Статкевіча

28.08.2017, 12:45  |  Навіны » Палітыка

У Слоніме пачалі збор подпісаў за вызваленне Статкевіча

 

У Слоніме сябры дэмакратычных партыяў і арганізацыяў пачалі збор подпісаў за вызваленне Мікалая Статкевіча.
"Мікалая Статкевіча незаконна затрымліваюць і арыштоўваюць перад правядзеннем масавых акцыяў. Мы лічым гэта абуральным і незаконным. - заяўляюць ініцыятары збору подпісаў. - Свабоду Мікалаю Статкевічу! Свабоду палітвязням!"
Мікалай Статкевіч быў арыштаваны па ранейшых прысудах і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, каб не дапусціць ягонага ўдзелу ў акцыі пратэсту 8 верасня.

Навіны па тэме