Гродзенская міліцыя праводзіць праверку па заяве лідараў БХД

31.08.2017, 10:35  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Гродзенская міліцыя праводзіць праверку па заяве лідараў БХД

 

Ленінскі РАУС Гродна пачаў праверку па заяве Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Дзяніса Садоўскага адносна паклёпаў у адрас БХД і кіраўніка прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксея Шчадрова. Гэта вынікае з ліста намесніка начальніка Упраўлення унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкаму У. М. Сацюка, які атрымаў Павел Севярынец.
Нагадаем, у ліпені гродзенская абласная тэлевізія (БТ-4) выпусціла ў эфір 18-хвілінны фільм "Обратная сторона милосердия брата Луиджи", дзе падала скажоную інфармацыю аб дзейнасці прытулку і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Лідары БХД звярнуліся ў пракуратуру

Навіны па тэме