Праграма БХД. Судовае самакіраванне

07 верасня 2017 13:24  |  Палітыка

Праграма БХД. Судовае самакіраванне

 

8.7.1. Для забеспячэння незалежнасці і самастойнасці судовай улады БХД лічыць неабходным умацаванне судовага самакіравання і яго максімальнай незалежнасці ад адміністрацыі. Гэта магчыма праз стварэнне судзейскай карпарацыі.

8.7.2. Судзейская карпарацыя павінна валодаць шэрагам кампетэнцыяў: прымаць удзел у прызначэнні кваліфікацыйных класаў суддзям, абараняць інтарэсы суддзяў, пазбаўляць судовых паўнамоцтваў і даваць заключэнні аб вызваленні суддзі з пасады, прадстаўляць кандыдатуры на пасады старшыняў судоў і іх намеснікаў, а таксама прадстаўляць суддзяў да прызначэння ганаровых званняў і ўзнагарод.

8.7.3. Кандыдаты ў кваліфікацыйныя калегіі павінны падбірацца за кошт чальцоў, якія не звязаны паміж сабой адносінамі падпарадкавання.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін