Сацыяльна-хрысціянскі рух падаў у Вярхоўны суд скаргу на нерэгістрацыю

06.09.2017, 13:50  |  Навіны » Палітыка

Сацыяльна-хрысціянскі рух падаў у Вярхоўны суд скаргу на нерэгістрацыю

 

Кіраўніцтва Сацыяльна-хрысціянскага руху 5 верасня падало ў Вярхоўны суд на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі Міністэрствам юстыцыі Беларусі.

«З беларускімі судамі мы сутыкаемся ўжо не першы раз, у тым ліку і з Вярхоўным, таму ілюзій наконт яго рашэння не маем. Аднак незаконнасць дзеянняў прадстаўнікоў Мінюста павінна быць задакументаваная, усе імёны і ўчынкі занатаваныя», - адзначыла лідар СХР Вольга Кавалькова.

 

Нагадаем, што нерэгістрацыю Сацыяльна-хрысціянскага руху 5 верасня ў сваёй рэзалюцыі асудзіла найбуйнешая партыя ЕС – Еўрапейская народная партыя. 

Навіны па тэме