Павел Севярынец выступіў на акцыі супраць вучэнняў "Захад-2017"

10.09.2017, 09:28  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец выступіў на акцыі супраць вучэнняў "Захад-2017"

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец узяў удзел у акцыі пратэсту супраць расійска-беларускіх вучэнняў "Захад-2017", якая прайшла ў Менску.
Севярынец выступіў на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, павітаў удзельнікаў акцыі ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і нагадаў, што больш за 500 гадоў таму пакаленні продкаў беларусаў змагаліся ў Аршанскай і іншых бітвах, каб захаваць незалежнасць. «Наш абавязак сёння — абараніць Беларусь. Мы мусім быць годнымі абаронцамі сваёй краіны, яскравым прыкладам для сваіх нашчадкаў» - заявіў сустаршыня БХД. Ён таксама пералічыў сённяшніх палітвязняў і запатрабаваў ад уладаў неадкладна іх вызваліць.

 

Акцыя закончылася на плошчы Якуба Коласа спяваннем беларускага нацыянальнага гімну "Магутны Божа".
Павел Севярынец выступіў на акцыі супраць вучэнняў "Захад-2017"
Павел Севярынец выступіў на акцыі супраць вучэнняў "Захад-2017"
Павел Севярынец выступіў на акцыі супраць вучэнняў "Захад-2017"

Навіны па тэме