Праграма БХД. У справе судовай рэформы БХД выступае за:

12.09.2017, 11:18  |  Навіны » Палітыка

Праграма БХД. У справе судовай рэформы БХД выступае за:

 

8.8.1. – сістэму аднаўленчага правасуддзя як замену карнага савецкага;

8.8.2. – дэцэнтралізацыю судовай сістэмы за кошт функцыянальнага падзелу форм судовай улады;

8.8.3. – максімальнае набліжэнне суда да грамадзяніна, экстэрытарыяльнага характару асноўнага звяна судовай сістэмы;

8.8.4. – сумяшчэнне адзінаасабовага і калегіяльнага разгляду спраў;

8.8.5. – удзел народа ў здзяйсненні правасуддзя ў якасці прысяжных;

8.8.6. – стварэнне спецыялізаваных адміністрацыйных судоў;

8.8.7. – абранне насельніцтвам міравога суддзі як ніжэйшага звяна сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, а таксама суддзяў акружнога ўзроўню;

8.8.8. – вызваленне судоў ад неўласцівых ім функцыяў;

8.8.9. – памяншэнне памеру дзяржаўнай мыты да ўзроўню, калі яна не з’яўляецца перашкодай для звароту ў суды;

 

8.8.10.– забеспячэнне роўных умоў для развіцця ўсіх форм уласнасці і гарантыі іх роўнай прававой абароны.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

 

Навіны па тэме