Пасля звароту Таццяны Севярынец у зоне адпачынку “Сакольнікі” навялі парадак

19.09.2017, 17:52  |  Навіны » Грамадства

 

Пасля звароту каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебшчыне Таццяны Севярынец віцебскія ўлады навялі парадак у зоне адпачынку Сакольнікі. Пра гэта ёй паведамілі ў Віцебскай гарадской ЖКГ.

“Прадпрыемству ГП «Зелянгас» даручана ўзмацніць кантроль за належным утрыманнем зон адпачынку на водных аб'ектах. На момант падрыхтоўкі адказу, парадак на тэрыторыі зоны адпачынку Сакольнікі наведзены”, - гаворыцца ў адказе.

Адначасова для прыняцця мер па рамонце водаразборных калонак на тэрыторыі прылеглага катэджнага пасёлка, накіраваны ліст ва УП «Віцебсквадаканал», а для праверкі інфармацыі аб каналізацыйных скідах у штучны вадаём ліст накіраваны ў Віцебскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

 

 

Навіны па тэме