Прагама БХД. Аснова новай эканомікі Беларусі

28.09.2017, 15:43  |  Навіны » Эканоміка

Прагама БХД. Аснова новай эканомікі Беларусі

 

9.3.1. Беларусь ІІІ тысячагоддзя бачыцца нам як сэрвісны , фінансавы, тэхналагічны, навуковы інфармацыйны цэнтр рэгіянальнага ўзрозню на ключавым геапалітычным скрыжаванні. Інфраструктура транзытных шляхоў, лагістычных цэнтраў, індустрыя гасціннага абслугоўвання, турызму і адпачынку; сфера банкаўскага капіталу і высакаякаснай тэхналагічнай зборкі мусяць стаць асновай эканомікі Беларусі. Інфармацыйныя тэхналогіі, электроніка і бытавая эхніка, інавацыі, легкая прамысловасць і харчаванне у перспектыве здольныя ператварыцца ў візытоўку нашай краіны.

9.3.2. Працавітае, адукаванае, гасціннае і руплівае насельніцтва Беларусі – ідэальныя удзельнікі еўрапейскага рынку паслуг і інфармацыйных тэхналогіяў. Транзытны сэрвіс, абслугоўванне фінансавых, навукова-тэхнічных патокаў паміж Еўропай і Азіяй, Балтыйскім і Чарнаморскім рэгіёнамі, інфармацыйная індустрыя і сфера турызму – магістральны шлях развіцця беларускай эканомікі.

9.3.3. БХД – за стварэнне эфэктыўнай рынкавай эканомікі, якая б дазваляла напоўніцу, развіваць вытворчыя сілы народу і адначасова захоўвала б сацыяльную раўнавагу у грамадстве. Прынцып вольнага рынку i вядучая роля ў iм прыватнае уласнасці не павінныя супярэчыць дзяржаўнаму рэгуляванню стратэгічных галінаў гаспадаркі, якія фармуюць эканамічную бяспеку краіны: энэргетыка, камунальная сыстэма, транспарт, структураўтваральныя прадпрыемствы.

9.3.4. Эканамічная мадэль БХД абапіраецца на развіццё ўнутранага попыту як галоўнага фактару дыверсіфікавання і мадэрнізацыі эканомікі, росту айчыннай вытворчасці. Галоўным стымулам росту нашай эканомікі павінны стаць не нізкі кошт працы, а высокія прыбыткі грамадзян. Па прынцыпе: "Заможныя людзі – высокі спажывецкі і прамысловы попыт – развітая айчынная вытворчасць – моцная эканоміка – заможныя людзі”.

 

9.3.5. Зыходным пунктам будаўніцтва канкурэнтнага рынкавага парадку, і гэта асабліва важна для Беларусі, з’яўляецца забеспячэнне стабільнасці пакупной здольнасці грошай. У Беларусі павінна быць уведзена нацыянальная валюта (талер), якая ў поўнай меры будзе выконваць функцыі меры кошту, сродка звароту і сродка назапашвання. Нестабільнасць нацыянальнай валюты, якая існуе ў Беларусі ўжо больш за 20 гадоў, не дазваляе ёй эфектыўна выконваць функцыю меры кошту, якую па-ранейшаму выконвае даляр ЗША. Пасля ўвядзення новай валюты Нацыянальны банк павінен праводзіць грашова-крэдытную палітыку, накіраваную на ўтрыманне тэмпу інфляцыі ў межах 3% у год. Гэта створыць неабходныя спрыяльныя ўмовы для працы рынкаў і ўсіх суб’ектаў гаспадарання.

Навіны па тэме