“Выбарчыя кампаніі” 2012-2016

02 кастрычніка 2017 15:02  |  Палітыка

“Выбарчыя кампаніі” 2012-2016

 

У “выбарчых” кампаніях за 2012-2016 гады БХД пераспрабавала ўвесь спектр тактыкі – ад байкоту і папярэдняга зняцця да ўдзелу і назірання з мэтай ускрыць фальсіфікацыі. Падчас “парламенцкай” кампаніі 2012 года хрысціянскія дэмакраты абвесцілі, што не будуць удзельнічаць у “выбарчым” спектаклі, пакуль рэжым не вызваліць палітычных вязняў. Адначасова БХД сканцэнтравалася на назіранні – і вылучыла ва ўчастковыя камісіі сотні назіральнікаў.

 

Падчас мясцовай кампаніі 2014 года мы вылучылі каля 180 прамоўцаў, з іх падалі дакуманты на рэгістрацыю 131, а зарэгістраваны быў ўсяго 41 – рэжым зрабіў высновы з папярэдняй хадэцкай кампаніі. Падчас нашай акцыііі супраць “свіной чумы”, калі ў прыватнікаў з нагоды нібыта хваробы знішчалі пагалоўе свіней, да БХД далучылася некалькі дзясяткаў вясковых гаспадароў і фермераў, і ў выніку  хадэк , гаспадар Валер Білібуха (адзіны на ўсю апазіцыю) стаў дэпутатам сельскага савету ў Бярозаўскім раёне.

 

Перад кампаніяй  2015 году БХД прапанавала дэмсілам вылучыць на “прэзідэнцкія выбары” адзінага кандыдата, і, каб стварыць зручную перамоўную пляцоўку, адмовілася вылучаць уласнага прэтэндэнта. Але нават гэты палітычны альтруізм не спрацаваў: паўтара гады перамоваў патанулі ў асабістых амбіцыях  лідэраў іншых сілаў, і ў выніку БХД, як і большасць  дэмакратаў, “выбары” байкатавала ды арганізоўвала моцнае незалежнае назіранне (звыш 340 назіральнікаў).

 

У “парламенцкай” кампаніі 2016 году вылучылася 32 хрысціянскія дэмакраты, з якіх 24 былі зарэгістраваныя і выкарысталі збор подпісаў і пікеты дзеля шырокай працы з людзьмі – прычым гэтым разам хадэкі ішлі ў адзіным спісе правацэнтрысцкай кааліцыі , разам з Аб’яднанай Грамадзянскай Партыяй і Рухам “За свабоду”.

 

 

Трэба зазначыць, што на “выбарах” усіх узроўняў БХД аказалася найбольш моцным складнікам незалежнага грамадскага назірання “Права выбара” (хрысціянскія дэмакраты ў 2015 і 2016 гадах вылучалі найбольш назіральнікаў сярод усіх дэмакратычных партыяў і арганізацыяў – 346 і 352 адпаведна, рыхтавалі найболей скаргаў, ускрывалі самыя яркія факты фальсіфікацыяў) – і ў выніку ў 2014-2016 кааліцыйную кампанію ачольваў топ-мэнэджар БХД Дзяніс Садоўскі.

Болей навін