Севярынцу прысудзілі 15 сутак за акцыю 8 верасьня, але пакуль не ўзялі пад варту

02.10.2017, 15:14  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынцу прысудзілі 15 сутак за акцыю 8 верасьня, але пакуль не ўзялі пад варту

 

Пастанову вынес судзьдзя Іван Касьцян з Цэнтральнага раённага суду Менска. Павал Севярынец ня быў тут жа арыштаваны. Ён мяркуе, так «гуляюць на нэрвах».

Севярынец дамогся вядзеньня працэсу па-беларуску і заклікаў судзьдзю вынесьці па ягонай справе апраўдальную пастанову, бо, Паводле Севярынца, «гэта зьдзек з Канстытуцыі — судзіць за заклікі бараніць незалежнасьць». Таксама Севярынец паведаміў суду, што ўдзельнікі мітынгу 8 верасьня патрабавалі вызваленьня палітвязьняў, што «ёсьць справай гонару сумленных грамадзян».

У выніку судзьдзя Касьцян адправіў Паўла Севярынца ў СІЗА на Акрэсьціна на максымальны тэрмін з тых, што пакуль «выдавалі» за 8 верасьня — 15 сутак.

«Бачыце, вось як заканчваецца лібэралізацыя. Не выключаў, што абмяжуюцца штрафам, але, відаць, нейкія ўстаноўкі ў іх зьмяніліся і вырашана зноў за вулічныя пратэсты караць арганізатараў па-максымуму», — сказаў пасьля суду Севярныец.

www.svaboda.org

Навіны па тэме