У Берасці збіраюць подпісы за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў вуліцу Татарыновіча

04.10.2017, 17:55  |  Навіны » Грамадства

У Берасці збіраюць подпісы за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў вуліцу Татарыновіча

 

Берасцейскія хрысціянскія дэмакраты распачалі збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў цэнтры горада у вуліцу Пётры Татарыновіча.
Пётра Татарыновіч - беларускі ксёндз, адзін з лідэраў гістарычнай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (1917-1939), заснавальнік Беларускага дома на Берасцейшчыне, аднавіцель касцёла ў Дамачаве пад Берасцем. Менавіта Татарыновіч арганізаваў вяшчанне Ватыканскага радыё для Беларусі на беларускай мове ў савецкія часы і пераклаў на беларускую сусветна вядомы раман Генрыка Сянкевіча "Quo Vadis".
Хрысціянскія дэмакраты адмыслова прымеркавалі кампанію збору подпісаў да 100-годдзя камуністычнай рэвалюцыі, каб "перагарнуць крывавую старонку ў нашай гісторыі".

Навіны па тэме