ПРАГРАМА БХД: 9.5. Свабоднае прадпрымальніцтва як умова сацыяльнай рынкавай эканомікі

04 кастрычніка 2017 17:59  |  Палітыка

ПРАГРАМА БХД: 9.5. Свабоднае прадпрымальніцтва як умова сацыяльнай рынкавай эканомікі

 

9.5.1. Прадпрымальнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў са сваёй крэатыўнасцю і гатоўнасцю да дасягненняў уяўляюць сабой апору сацыяльнай рынкавай эканомікі. Для поспеху Беларусі важна, каб яе мужчыны і жанчыны былі гатовыя засноўваць прадпрыемствы і браць на сябе рызыкі. Усё грамадства мае выгаду ад прадпрыемстваў, якія працуюць прадуктыўна і дамагаюцца прыбытку. Імкненне да прыбытку служыць забеспячэнню і працягу развіцця прадпрыемства і, тым самым, выкананню грамадскіх задач.

 

9.5.2. БХД прызнае сябе прыхільніцай свабоднага прадпрымальніцтва, якое нясе сацыяльную адказнасць. Прадпрымальнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў ствараюць надзейныя ў будучым працоўныя месцы і сваёй рэпутацыяй і сваёй культурнай ідэнтычнасцю фармуюць таксама імідж Беларусі ў свеце. Прадпрымальнікам для паспяховай дзейнасці патрэбна вольная прастора, а таксама прыдатныя рамачныя ўмовы і стымулы. Пры гэтым развіццё прадпрыемства павінна адбівацца на яго фінансавай сітуацыі або на кіраўніку прадпрыемства.

 

 

9.5.3. Хто дзейнічае як прадпрымальнік, той бярэ на сябе адказнасць. Гэта датычыцца дзелавых і грамадскіх адносін, навакольнага асяроддзя і будучых пакаленняў і зусім непасрэдна да супрацоўнікаў і іх сем’яў. Гэта прадугледжвае таксама падтрыманне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі (прынцып роўнай аплаты за роўную працу). Дальнабачныя прадпрыемствы ведаюць, што гэта ў іх жа ўласных інтарэсах. Узорам сацыяльнай рынкавай эканомікі з’яўляецца адказны ўласнік-прадпрымальнік.

Болей навін