ПРАГРАМА БХД: 9.6. Наёмныя работнікі

05.10.2017, 15:32  |  Навіны » Палітыка

 

9.6.1. Для наёмных мэнэджараў ў Беларусі павінна быць ўзмоцнена асабістая адказнасць. Наёмныя работнікі, таксама як і прадпрымальнікі, сваёй працай, працаздольнасцю і гатоўнасцю працаваць значна спрыяюць поспеху прадпрыемстваў, народнай гаспадаркі ў цэлым і, тым самым, дабрабыту і развіццю нашай краіны. Такім чынам, яны ўносяць адначасова значны ўклад у забеспячэнне свайго існавання і існавання сваіх родных. Прадпрыемствам патрэбны добра адукаваныя, крэатыўныя і матываваныя супрацоўнікі, каб здолець дамагчыся поспеху.

9.6.2. Наёмным работнікам патрэбны магчымасці для ўдзелу, адказнасць і свабода дзеянняў, каб здолець шырока і паспяхова раскрыць свае здольнасці. Адукацыя і павышэнне кваліфікацыі гарантуюць ім большыя магчымасці для занятасці і працаздольнасці. Адначасова наёмныя работнікі маюць патрэбу для планавання свайго уласнага жыцця ва ўмовах удалай страхавой сістэмы. Яны маюць права на суразмерны ўдзел у грамадскім дабрабыце.

9.6.3. БХД выступае за тое, каб асобны наёмны работнік больш актыўна, чым да гэтага часу, удзельнічаў у поспеху і капітале прадпрыемстваў. Гэта адкрывае для працоўных дадатковыя крыніцы даходаў, дадатковае забеспячэнне па старасці, стварае больш справядлівасці і павышае ідэнтыфікацыю супрацоўнікаў са сваім прадпрыемствам. Страхаванне неплацежаздольнасці павінна быць максімальна карпаратыўным і ўлічваць асаблівыя ўмовы пэўнага прадпрыемства.

 

9.6.4. БХД выступае за ўсеагульную занятасць. Праблемы беспрацоўя мы прапануем вырашаць за кошт сістэмы грамадзкіх працаў (аплатнае упарадкаванне, уладкаванне, азеляненне, упрыгожванне гарадоў і мястэчак, весак, дарогаў; служэнне ў дабрачынных установах; удзел у сацыяльных праектах, якія замаўляюць муніцыпалітэты і паветы). Шырокае укараненне сістэмы грамадзкіх працаў здольна надаць працэсу пераменаў наглядны і ўсеахопны характар.

Навіны па тэме