Праграма БХД. Адказнае энэргетычнае гаспадаранне

23.10.2017, 13:42  |  Навіны » Эканоміка

Праграма БХД. Адказнае энэргетычнае гаспадаранне

 

9.15.1. Энэргаэфектыўнасць, эканомія і выкарыстанне ўзнаўляльных альтэрнатыўных крыніц энэргіі з’яўляюцца асноўнымі задачамі нашай палітыкі ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Каб зменшыць пагрозы энэргетычнай бяспекі Беларусі, БХД выступае за:

9.15.2. – развіццё энэргазберагальных тэхналогіяў і прыцягненне еўрапейскіх інвестыцыяў у энэргетычны сектар краіны;

9.15.3. – структурную перабудову эканомікі краіны разам са зніжэннем у ёй долі энэргаёмістых галін;

9.15.4. – стварэнне справядлівых ўмоў для энэргетычнага бізнэсу, стабільнага і законнага інвеставання ў энэргетыку краіны;

9.15.5. – змяншэнне долі прыроднага газу ў вытворчасці цеплавой і электрычнай энэргіі да 40-45% да 2020 года;

9.15.6. – павелічэнне аб’ёму стратэгічных запасаў асноўных паліўна-энэргетычных рэсурсаў, у тым ліку за кошт пашырэння аб’ёму захоўвання газа ў падземных сховішчах газа краіны;

9.15.7. – паскарэнне мадэрнізацыі вытворчых фондаў у цеплаэнэргетычным комплексе за кошт прыватызацыі і прыцягнення інвестараў, у тым ліку замежных;

9.15.8. – павелічэнне колькасці ветравых установак і давядзенне іх выкарыстання да максімальна магчымай магутнасці да 2020 года;

9.15.9. – удасканаленне арганізацыйных і эканамічных механізмаў стымулявання энэргазберажэння;

9.15.10. – змяншэнне спажывання цеплавой энэргіі за кошт рэформы ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

9.15.11. – распрацоўку праграмы па ўстойліваму будаўніцтву і павелічэнню энэргаэфектыўнасці існуючых будынкаў;

9.15.12. – правядзенне шырокай публічнай дыскусіі ў беларускім грамадстве і ўсенароднага рэферэндуму наконт развіцця атамнай энэргетыкі ў Беларусі;

9.15.13. – далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскай сістэмы энэргетычнай бяспекі праз ратыфікацыю і паўнавартаснае выкананне палажэнняў Энэргетычнай хартыі;

9.15.14. – развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі з удзелам Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы;

9.15.15. – рэалізацыю праекту транзіта электраэнэргіі паміжБеларуссю, Украінай, Польшчай і Літвой і стварэнне паўнавартаснага энэргетычнага рынку, інтэграванага ў энэргетычны рынак ЕС;

9.15.16. – пашырэнне кааперацыі з краінамі Паўночнай Еўропы, Персідскай Затокі, Цэнтральнай Азіі як асноўных рэгіёнаў – пастаўшчыкоў энэргетычных рэсурсаў;

9.15.17. – перамовы з Польшчай і Украінай у галіне распрацоўкі залежаў сланцавага газа;

9.15.18. – распрацоўку праграм эксплуатацыі вугальнага метана ў кансорцыюме з Украінай.

 

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Навіны па тэме