Права выбару: Клуб імя Андрэя Цікоты ў Маладзечне запрашае на сустрэчу

09 кастрычніка 2017 19:08  |  Грамадства

Права выбару: Клуб імя Андрэя Цікоты ў Маладзечне запрашае на сустрэчу

 

Пры падтрымцы кампаніі “Права выбару 2017” клуб імя Андрэя Цікоты ў Маладзечне аднаўляе сваю работу пасля перапынку. У сераду, 11 кастрычніка, у 18:00 па адрасе вуліца Чыстая, 26 адбудзецца сустрэча ў новым фармаце.

Дыскусія за кубачкам кавы. Круглы стол. Без экспертаў. Выказвайце свае меркаванні, адстойвайце сваю пазіцыю. Спрачайцеся ці згаджайцеся. Халодным восеньскім вечарам чакаецца гарачая палеміка.

Тэма: МОВА

Роля мовы ў сучасным грамадстве.

Як уплывае мова на складанне нацыі.

Месца мовы ў шляху Каталоніі да сваёй незалежнасці.

 

Пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы.

Цікавіць іншы аспект пытання? Прыходзь і прапануй!!

Болей навін