Праграма БХД. Сістэма аховы здароўя і медыцынскае страхаванне

05.11.2017, 13:48  |  Навіны » Палітыка

Праграма БХД. Сістэма аховы здароўя і медыцынскае страхаванне

 

10.4.1. БХД імкнецца, каб у Беларусі, незалежна ад даходаў, узросту і рызыкі, кожны чалавек атрымліваў якаснае, набліжанае да месца пражывання медыцынскае забеспячэнне. З увагі на дэмаграфічныя змены, медыцынскі і медыка-тэхнічны прагрэс павінны развівацца структура, арганізацыя і фінансаванне беларускай медыцыны.

10.4.2. Для паляпшэння фінансавання нашай медыцыны мы лічым неабходным паступовы пераход ад бюджэтнага фінансавання медыцыны да сістэмы абавязковага і добраахвотнага медыцынскага страхавання, стварэння роўных умоў для дзяржаўных і прыватных медыцынскіх устаноў.

10.4.3. Фонд абавязковага медыцынскага страхаванняпавінен быць перададзены дзяржаўным страхавым кампаніям. Сродкамі добраахвотнага медыцынскага страхавання могуць кіраваць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя страхавыя кампаніі.

10.4.4. Мы бачым неабходнасць правядзення рэформы першаснай тэрапеўтычнай дапамогі з увядзеннем такіх інстытутаў, як сямейныя лекары (больш падрабязна пра сямейных лекараў гл. у раздзеле "Моцная сям’я – моцная Беларусь”) і прыватныя медыцынскія кабінеты першага (нізавога) ўзроўню медыцынскай дапамогі.

10.4.5. Кожны чалавек нясе адказнасць і зацікаўлены ў захаванні свайго здароўя і папярэджанні захворванняў. Важным крокам да ўзмацнення асабістай адказнасці, прафілактыкі і падтрымання здароўя грамадзян з’яўляецца пашырэнне механізму суплацяжоў за медыцынскія паслугі. Узровень суплацяжоў чалавека за медыцынскія паслугі павінен залежаць ад ўзроўня яго даходаў.

10.4.6. Рэфармаванне на макраўзроўні павінна пачынацца з рэформ кіравання сістэмай аховы здароўя, абароны навакольнага асяроддзя і сацыяльнай абароны насельніцтва. БХД лічыць неабходным інтэграцыю службаў аховы здароўя і сацыяльнай абароны шляхам стварэння Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця. Беларуская сістэма аховы здароўя павінна імкнуцца да дэцэнтралізацыі сваіх структур і асноўвацца на прынцыпах плюралізма і самакіравання.

 

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Навіны па тэме