Вольга Кавалькова ўзяла ўдзел у «Ночы паэтаў»

30 кастрычніка 2017 15:21  |  Грамадства

Вольга Кавалькова ўзяла ўдзел у «Ночы паэтаў»

 

Старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ўзяла ўдзел у «Ночы паэтаў», якая прайшла ва ўрочышчы Курапаты ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

“29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры”, – адзначыла яна.

 

За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, нацыянальных дзеячаў, сярод якіх былі Валеры Маракоў, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя.

Болей навін