У Менску прэзентавалі факсіміле легендарнай “Крыніцы” (фота)

02.11.2017, 09:26  |  Галоўныя навіны, Грамадства

У Менску прэзентавалі факсіміле легендарнай “Крыніцы” (фота)

У Менску у канферэнц-залі гатэлю "Манастырскі" 1 лістапада з аншлагам прайшла прэзентацыя факсіміле легендарнай газеты "Крыніца" - да 100-годдзя з моманту выхаду яе першага нумару.

Выданне пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Вялікай Брытаніі ажыццявіла БХД і каманда міжканфесійнага хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info. 

На прэзентацыі выступілі выдавец факсіміле "Нашай Нівы" Зміцер Санько, кіраўнік Згуртавання Беларусаў Вялікай Брытаніі Мікола Пачкаеў, сустаршыня БХД Павел Севярынец, ягоная жонка Вольга, якая апрацоўвала газетныя матэрыялы, галоўны рэдактар парталу Krynica.info Максім Гацак, кіраўніца Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў Вікторыя Чаплева, адзін з лідараў КХП-БНФ Алесь Чахольскі.

Падчас сустрэчы прайшоў дабрачынны аўкцыён у падтрымку спадкаемцаў легендарнага выдання - парталу Krynica.info. Завершылася прэзентацыя канцэртам гурта Laudans.

Газета "Крыніца", заснаваная ў 1917-м як партыйнае выданне хрысціянскіх дэмакратаў, з цягам часу ператварылася ў масавае агульнабеларускае медыя, і выходзіла ў Вільні аж да 1940 года. За ўвесь час выйшла 768 нумароў газеты. "Крыніцу" пераследвалі польскія санацыйныя ўлады і замоўчвалі савецкія: для іх гэта была "буржуазная нацыяналістычная прэса". Газету рэдагавалі Адам Станкевіч, Браніслаў Туронак, Павел Каруза, дзед Зянона Ян Пазьняк. 

Навіны па тэме