Праграма БХД. У галіне аховы здароўя БХД выступае за:

06.11.2017, 08:56  |  Навіны » Грамадства

Праграма БХД. У галіне аховы здароўя БХД выступае за:

 

10.5.1. – вызначэнне дакладных дзяржаўных абавязальніцтваў у дачыненні да відаў і аб’ёмаў медыцынскай дапамогі насельніцтву. Гэта прадугледжвае ўвядзенне базавага набору медыцынскай дапамогі за кошт абавязковага медыцынскага страхавання;

10.5.2. – прырост выдаткаў на ахову здароўя на 1,5% ад ВУП кожныя 2-3 гады і давядзенне гэтага паказніка да 10-12% ад ВУП;

10.5.3. – адлічэнне ў фонд абавязковага медыцынскага страхавання сродкаў ад абароту спіртных напояў, табачных вырабаў, гульнявога бізнесу, штрафаў за экалагічныя парушэнні;

10.5.4. – падатковыя ільготы для сацыяльна адказных кампаніяў;

10.5.5. – увядзенне празрыстага механізму суплацяжоў насельніцтва пры аказанні медыцынскай дапамогі: набыццё хворымі лекаў, харчаванне за свой кошт, выкарыстанне асабістай пасцельнай бялізны і посуду ў стацыянары. Суплацяжы, якія ўносіць грамадзянін за год, не павінны перавышаць сумы мінімальнага месячнага заробку па краіне.

10.5.6. – вызначэнне ўрадам ліміту росту выдаткаў на стацыянарную дапамогу;

10.5.7. – увядзенне інстытуту сямейных лекараў;

10.5.8. – папраўкі ў дзеючае падатковае заканадаўства, якія прадугледжваюць вылік асабістых выдаткаў на медыцынскую дапамогу з базы падаткаабкладання пры вылічэнні падаходнага падатку;

10.5.9. – інфармацыйную сістэму маніторынгу дзяржаўных гарантыяў у галіне аховы здароўя разам са стварэннем для гэтых мэт адмысловага центра – Цэнтральнага НДІ арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя;

10.5.10. – забарону практыкі "платных кабінетаў” пры бюджэтных паліклініках;

10.5.11. – адкрыццё медыцынскіх прадпрыемстваў гаспадарча-разліковай формы;

10.5.12. – увядзенне свабоднага цэнаўтварэння для арганізацыяў, якія не фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту;

10.5.13. – маніторынг коштаў на платныя медыцынскія паслугі дзяржавай шляхам паведамляльнага характару рэгістрацыі прэйскурантаў коштаў;

10.5.14. – замацаванне "падатковага выліку” як у выпадку набыцця поліса добраахвотнага страхавання па кампенсацыі медыцынскіх выдаткаў, так і пры непасрэднай аплаце за лячэнне ў касу медыцынскай арганізацыі;

10.5.15. – льготы арганізацыям і асобам, якія займаюцца медыцынскай дабрачыннасцю;

10.5.16. – стварэнне "пазітыўных” і "негатыўных” спісаў лекаў, выдаткі на набыццё якіх пакрываюцца ці не пакрываюцца дзяржавай за кошт медыцынскай страхоўкі, выкарыстанне лекаў-джэнэрыкаў;

10.5.17. – стварэнне фармулярнай сістэмы лекавых сродкаў;

10.5.18. – ажыццяўленне механізму дэцэнтралізацыі сістэмы забеспячэння лекамі;

10.5.19. – гарманізацыю заканадаўства ў сферы лекавага звароту і фармацэўтычнай дзейнасці з міжнароднымі дакументамі;

10.5.20. – узмацненне дзяржаўнай падтрымкі айчыннай медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці з мэтай зніжэння дэфіцыту айчынных і высокіх коштаў імпартных лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння;

10.5.21. – удасканаленне структуры санітарна-эпідэміялагічнай службы шляхам узбуйнення устаноў, стварэння міжмуніцыпальных і міжрэгіянальных лабараторных цэнтраў і цэнтраў Дзяржэпіднагляду;

10.5.22. – павелічэнне грамадскага ўдзелу ў фармаванні прыярытэтнасці здаровага ладу жыцця і прапагандзе медыцынскіх ведаў як асновы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва;

10.5.23. – накіраванне эканоміі сродкаў на развіццё аховы здароўя і матэрыяльнае стымуляванне працы медыцынскіх работнікаў.

 

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Навіны па тэме