Праграма БХД. У галіне страхавання БХД выступае за:

09.11.2017, 09:02  |  Навіны » Грамадства

Праграма БХД. У галіне страхавання БХД выступае за:

 

10.7.1. – перадачу ў ФСС не менш за 15% акцыяў буйных дзяржаўных прадпрыемстваў або 15% сродкаў ад прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці;

10.7.2. – распрацоўку і прыняцце дзяржаўнай праграмы "Сямейны капітал”, якая накіравана на павелічэнне сацыяльнай абароны і дзяржаўнай дапамогі сем’ям з двума і болей дзецьмі;

10.7.3. – прадастаўленне бацькам нованароджаных права на 14 дзён адпачынку з 100% аплатай у сувязі з нараджэннем дзіцяці;

10.7.4. – шырокае выкарыстанне рынкавых механізмаў і надбавак для страхавацеляў у залежнасці ад ўзроўню траўматызму і прафесійных захворванняў на канкрэтным прадпрыемстве;

10.7.5. – стварэнне комплексу мер па павелічэнні зацікаўленасці працадаўцаў у змяншэнні ўзроўню траўматызму, прафілактыцы няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў;

10.7.6. – павелічэнне памераў падатковых вылікаў на дзяцей да 18 гадоў і ўтрыманцаў да 50% памеру бюджэта пражытковага мінімума на кожнае дзіця, а для асоб, якія маюць права на атрыманне такога выліку ў павялічаным памеры (удовы, ўдаўцы, адзінокія бацькі, апекуны, папячыцелi і інш), – 100% памеру бюджэта пражытковага мінімума на кожнае дзіця;

10.7.7. – павелічэнне дапамогі па беспрацоўю да 65% прыбыткаў ад папярэдняй занятасці на працягу першых трох месяцаў, 50% – падчас наступных трох месяцаў і 35% – падчас наступных 6 месяцаў, але не менш за бюджэт пражытковага мінімума.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Навіны па тэме