БХД правяла канферэнцыю "Беларуская нацыянальная ідэя ў еўрапейскім кантэксце"

07.11.2017, 09:56  |  Палітыка, Грамадства

БХД правяла канферэнцыю "Беларуская нацыянальная ідэя ў еўрапейскім кантэксце"

 

У Менску ў гатэлі "Камфорт" прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Беларуская нацыянальная ідэя ў еўрапейскім кантэксце", прымеркаваная да 100-годдзя БХД.

Удзел у канферэнцыі ўзялі сустаршыні БХД Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая, акадэмічны дырэктар Беларускага Інстытуту стратэгічных даследванняў Пётр Рудкоўскі, намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня ТБМ Алена Анісім, прафесары Леанід Лыч і Анатоль Астапенка, пісьменнікі Анатоль Тарас і Васіль Якавенка, навуковец Алег Краўцоў, тэолаг Георгій Салаўёў ды іншыя. Ролю мадэратара выканаў Анатоль Астапенка.

 

Па выніках канферэнцыі да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары плануюць выдаць зборнік "Беларуская нацыянальная ідэя".

БХД правяла канферэнцыю "Беларуская нацыянальная ідэя ў еўрапейскім кантэксце"

БХД правяла канферэнцыю "Беларуская нацыянальная ідэя ў еўрапейскім кантэксце"

Навіны па тэме