Праграма БХД. У сферы прафсаюзнай дзейнасці БХД выступае за

14.11.2017, 08:19  |  Навіны » Эканоміка

Праграма БХД. У сферы прафсаюзнай дзейнасці БХД выступае за

 

10.9.1. – права на стварэнне незалежных прафесійных саюзаў у паведамляльным парадку без атрымання папярэдняга дазволу дзяржаўных органаў;

10.9.2. – ліквідацыюперашкодаў, якія могуць быць выкліканы патрабаваннем аб юрыдычным адрасе і 10-працэнтнай мінімальнай колькасцю сябраў прафсаюза ад агульнай колькасці работнікаў прадпрыемства;

10.9.3. – забеспячэнне празрыстасці палажэнняў, якія рэгулююць парадак утварэння прафсаюза;

10.9.4. – стварэнне эфектыўнага механізму абароны ад антыпрафсаюзнай дыскрымінацыі і іншых рэпрэсіўных мер у дачыненні да актывістаў працоўнага руху;

10.9.5. – узмацненне адказнасці чыноўнікаў дзяржаўных органаў і кіраўніцтва прадпрыемстваў за ўмяшанне ў дзейнасць прафсаюзаў;

10.9.6. – адмову ад тэрміновых працоўных кантрактаў, за выключэннем абмежаванай колькасці катэгорыяў працоўных;

10.9.7. – прывядзенне норм закона "Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў” у адпаведнасць з правам прафесійных саюзаў і арганізацыяў працадаўцаў адстойваць правы працоўных;

10.9.8. – распрацоўку і ўкараненне сістэмы падаткавых ільгот для сацыяльна адказных кампаніяў.

З Праграмы БХД "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай 13 чэрвеня 2015 года ў Менску.

Навіны па тэме