Праграма БХД. Арганізацыйная аснова экалагічнай палітыкі

17.11.2017, 08:35  |  Навіны » Грамадства

Праграма БХД. Арганізацыйная аснова экалагічнай палітыкі

 

11.2.1. На сённяшні дзень у Беларусі існуе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. БХД лічыць неабходным захаванне гэтай адзінкі ў структуры выканаўчай улады. Міністэрства выпрацоўвае і праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне выкарыстання, захавання і аховы прыродных рэсурсаў, экалагічнай бяспекі. Міністэрства займаецца маніторынгам экалагічнай сітуацыі і стану прыродных рэсурсаў, праводзіць даследаванні ў гэтай галіне. Зыходзячы з прынцыпу партнёрства дзяржавы і грамадзянскай супольнасці, Міністэрства мусіць займацца каардынацыяй дзейнасці дзяржаўных органаў улады і неўрадавых арганізацыяў па пытаннях экалогіі і прыродакарыстання, а таксама займацца распрацоўкай спецыяльных праграм і праектаў па экалагічнай палітыцы і размяркоўваць гранты сярод неўрадавых арганізацыяў на выкананне праграм і праектаў.

11.2.2. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя будзе палітычнай фігурай, якую займае прадстаўнік, вызначаны правячай партыяй ці кааліцыяй. Ён нясе палітычную адказнасць за выкананне дзяржаўнай экалагічнай палітыкі перад Урадам і Соймам.

11.2.3. БХД лічыць неабходным прыцягваць да выканання дзяржаўных праграм і праектаў па экалагічнай палітыцы на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях няўрадавыя арганізацыі.

11.2.4. Замест цяперашняй Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь будзе створана экалагічная паліцыя, якая будзе ўваходзіць у структуру Міністэрства ўнутраных спраў. Асноўнымі задачамі экалагічнай паліцыі будуць:

-выяўленне, спыненне і папярэджанне правапарушэнняў у галіне аховы навакольнага прыроднага асяроддзя;

-ўсталяванне фізічных, юрыдычных і службовых асоб, вінаватых у іх здзяйсненні;

-забеспячэнне кантролю за экалагічнай бяспекай;

-узаемадзеянне з дзяржаўнымі прыродаахоўнымі, санітарна-эпідэміялагічнымі і іншымі ўстановамі аховы здароўя і кантралюючымі органамі.

З Праграмы БХД "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай 13 чэрвеня 2015 года ў Менску.

Навіны па тэме