Вольга Кавалькова перадала подпісы за перайменаванне праспекту Дзяржынскага ў праспект Станкевіча

14 лістапада 2017 12:21  |  Грамадства

Вольга Кавалькова перадала подпісы за перайменаванне праспекту Дзяржынскага ў праспект Станкевіча

 

Старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова перадала ў Менгарвыканкам і Менгарсавет 100 подпісаў за перайменаванне праспекту Дзяржынскага ў праспект Адама Станкевіча.

“У адрозненні ад Дзяржынскага Адам Станкевіч – выбітны дзеяч беларускага адраджэння, святар, лідар беларускага руху 1920-1930-х гадоў, пісьменнік і рэдактар, навуковец і ідэолаг, кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў эпоху яе росквіту. Мы лічым, што менавіта такія асобы, як Адам Станкевіч мусяць быць ушанаваныя ў назвах вуліцаў, праспектаў і плошчаў нашага горада”, – гаворыцца ў звароце.

Да звароту таксама прыкладзеная біяграфія ксяндза Адама Станкевіча. “Надышоў час пазбаўляцца ад крывавай савецкай спадчыны ў назвах беларускіх гарадоў, вёсак і вуліц, а тым больш ад тых, якія звязаныя з пачынальнікам чырвонага тэрору”, – дадала лідар СХР.

Болей навін