Магілёўскія сеньёры БХД правялі дабрачынны майстар-клас (фота)

01.12.2017, 09:41  |  Навіны » Грамадства

Магілёўскія сеньёры БХД правялі дабрачынны майстар-клас (фота)

30 лістапада сеньёрская арганізацыя БХД у Магілёве правяла майстар-клас па выразанні з паперы навагодніх вітражоў для вокнаў абласной дзіцячай бальніцы і бальніцы сястрынскага дагляду.

Для распрацоўкі былі прапанаваны ўзоры віншавальных навагодніх паштовак для ветэранаў, якія таксама будуць выкананы ў беларускім стылі дэкаратыўна-прыкладнай творчасці - выцінанцы. На наступным пасяджэнні плануецца правесці выставу вырабленых вырабаў -вітражоў і ўзораў паштовак.

«Падчас мерапрыемства для працы будуць прапанаваныя гатовыя шаблоны. Кожны абярэ сабе працу па душы. Да Новага года засталося не так шмат часу. Далучайцеся да нас! Вы пазнаёміцеся са старадаўнім народным промыслам, асвоіце яго. Пацешыце сваіх блізкіх незвычайнымі аўтарскімі сувенірамі. Мы чакаем менавіта Вас!» - адзначыла Святлана Шавела.

Навіны па тэме