Прамоўца БХД не змагла дамагчыся ад райвыканкаму і абласной камісіі, куды падаваць дакументы

08.12.2017, 18:27  |  Навіны » Палітыка

Прамоўца БХД не змагла дамагчыся ад райвыканкаму і абласной камісіі, куды падаваць дакументы

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая вылучаецца ў Заронаўскі сельсавет, ад Віцебскага райвыканкаму ў выніку шэрагу тэлефанаванняў не змагла даведацца, у якую камісію ёй трэба падаваць заяву і спіс ініцыятыўнай групы.

Не атрымала яна адказу і ў абласной камісіі, куды схадзіла 7 снежня са скаргай і тым жа пытаннем і гадзіну чакала, пакуль "дасведчаны" сябра абласной камісіі знойдзе адказ на яе пытанні.

“Ужо трэці тыдзень ідзе са дня абвесткі выбараў, а Віцебскія камісіі не ў стане адказаць на простыя пытанні. Што будзе далей?” – адзначыла актывістка.

 

Зараз Алена Янушкоўская звярнулася са скаргай у ЦВК, ад якога патрабуе ад ЦВК нармалёвых і ясных тлумачэнняў і па працы камісій, і па дапамозе ёй як чалавеку, які хоча вылучыцца зборам подпісаў у сельскі савет.

Навіны па тэме