Праграма БХД. Актыўны ўдзел моладзі ў жыцці грамадства

11.12.2017, 16:02  |  Навіны » Грамадства

Праграма БХД. Актыўны ўдзел моладзі ў жыцці грамадства

 

12.9.1. Наша задача – стварыць для беларускай моладзі вобраз краіны 1000-гадовай высокай цывілізацыі, грунтаванай на хрысціянскіх падмурках, духоўнага і творчага сэрца Еўропы, дзяржавы з агромністым патэнцыялам магчымасцяў, інфармацыйнай і інавацыйнай сталіцы свету, крыніцы празрыстага і адкрытага ўсяму чалавецтву багацця веры, любові, справядлівасці, міласэрнасці, салідарнасці.

12.9.2. Заахвоціць моладзь працаваць на карысць сваей краіны можна толькі тады, калі маладыя людзі змогуць бачыць магчымасці самарэалізацыі ў Беларусі. Такая рэалізацыя можа быць у сферах эканомікі, палітыкі, грамадскай працы, навукі, адукацыі, культуры і іншых сферах. Неабходна развіваць і падтрымліваць эканамічную актыўнасць ў моладзевым асяроддзі, у прыватнасці, шляхам падтрымкі прадпрымальніцтва як стварэння працоўных месцаў (як мінімум для самога прадпрымальніка). БХД лічыць неабходным развіваць бізнэс інкубатары для моладзі з магчымасцю атрымання істотных падатковых ільгот дзеля запачаткоўвання ўласнай справы.

12.9.3. Моцным падмуркам для ўсебаковага развіцця моладзі ёсць разуменне хрысціянскіх каштоўнасцяў як светапогляднай сістэмы, як прынцыпаў, якімі людзі мусяць карыстацца ў паўсядзённым жыцці для новага пакалення, здольнага адбудаваць новую Беларусь, дзе узаемадапамога, салідарнасць, спагада, вера і любоў куды важней за моду, "круцізну” або выгаду.

12.9.4. Вобраз маладога чалавека, сучаснага і творчага , які валодае беларускай мова і актыўна карыстаецца ёй, ведае гісторыю ды культуру сваёй краіны, мусіць быць у цэнтры дзяржаўнай маладзёвай палітыкі і выхавання патрыятызму.

З Праграмы БХД "Народная партыя з хрысціянскім сэрцам", прынятай 13 чэрвеня 2015 года ў Менску.

Навіны па тэме