МХД паведамілі беларусам пра крытычную сітуацыю па спажыванні алкаголю (фота)

17.12.2017, 14:58  |  Галоўныя навіны, Грамадства

МХД паведамілі беларусам пра крытычную сітуацыю па спажыванні алкаголю (фота)

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты паведамілі менчукам пра крытычную сітуацыю ў краіне па спажыванню алкаголю. Ва ўлётках, якія МХД распаўсюдзілі каля крам (у тым ліку тых, што гандлююць алкаголем), па пад'ездах, прыпынках, на дошках аб'яў, паведамляецца, што Беларусь лідзіруе ў свеце па спажыванні алкаголю, сярэдні беларус штогод выпівае 16,4 літра чыстага алкаголю.

Таксама адзначаецца, што ў Беларусі на 600 чалавек прыходзіцца 1 алкагольная крама (у еўрапейскіх краінах гэта норма 10000 чалавек на 1 краму), а на дыспансерным уліку ў краіне на 1 жніўня 2017 года знаходзілася каля 164 500 хворых на алкагалізм.

Звярнулі ўвагу актывісты і на тое, што доля злачынстваў ў нецвярозым стане дасягае 70-80%.

Навіны па тэме