Пра дзядоў не толькі на Дзяды: у Менску прайшла вечарына-ўспамін

21.12.2017, 12:09  |  Навіны » Грамадства

Пра дзядоў не толькі на Дзяды: у Менску прайшла вечарына-ўспамін

 

Зімовым днём мінская суполка Таварыства беларускай мовы імя Адама Станкевіча зладзіла вечарыну-ўспамін пад назвай “Нашы дзяды”. Госцем імпрэзы быў пісьменнік, ураджэнец Пастаўшчыны Янусь Малец. Сярод яго творчых набыткаў – дакументальная кніга “Таямніцы Хрыстова”, прысвечаная роднай вёсцы. Іван Вільгельмавіч распавёў гісторыю дзеда і бацькі, падзяліўся эпізодамі з часоў маладосці.

Пра свой радавод распавёў карэнны мінчук Святаслаў Лойка. Цікавыя звесткі пра слуцкага дзеда Сцяпана згадала вядучая вечарыны, паэтка Галіна Каржанеўская. Прынамсі, што ейны дзед служыў  у царскім войску і стаяў на варце ў пакоях Мікалая ІІ. Пасля сваіх згадак аб продках некалькі чуллівых песень праспявалі Уладзімір Еўтух і Сяргей Талстой.

На жаль, не хапіла часу на аповеды ўсіх прысутных. Вырашана прадоўжыць цыкл такіх вечарын на сядзібе ТБМ.

 

 

На здымках: Янусь Малец;  выканаўцы С.Талстой і У.Еўтух.

Пра дзядоў не толькі на Дзяды: у Менску прайшла вечарына-ўспамін
Пра дзядоў не толькі на Дзяды: у Менску прайшла вечарына-ўспамін
Пра дзядоў не толькі на Дзяды: у Менску прайшла вечарына-ўспамін

Навіны па тэме